Чаму сёлета ў Менску не было параду?
Чаму сёлета у Менску не было на 3 ліпеня традыцыйнага вайсковага параду?

Аналітык праекту „Беларусь сэк’юрыты блог” Леанід Спаткай адказаў на пытанне нашага карэспандэнта Максіма Каўняровіча.
РР: Сёлета ці не ў першыню беларусы засталіся без вайсковага парада. Не было яго ані 9 траўня, ані 3 ліпеня. Чаму так адбылося, і ці правільнае такое рашэнне?
– Ну, пытанне трэба адрасаваць таму, хто прымае рашэнне пра правядзенне. Ну, а калі з пункту гледжання досыць такога здаровага гумару – бо няма паказаць „Іскандэраў”! Іх жа няма. Таму і параду няма, бо „Іскандэраў няма”.
Днямі Аляксандр Лукашэнка, які называе сябе прэзідэнтам Беларусі, заявіў, што Расея згодная перадаць Менску ракетныя комплексы Іскандэр, здольныя несці зарад з ядравым патэнцыялам. Варта нагадаць, што ўпершыню падобная заява прагучала яшчэ ў 2007 годзе.
Беларускае Радыё Рацыя
Array