Надзея Атаева: Лёс Беларусі і Каракалпакстана пры існуючым рэжыме Пуціна – незайздросны
У найбуйнейшым па плошчы рэгіёне Узбекістана Каракалпакстане прайшлі масавыя пратэсты супраць паправак у канстытуцыю краіны, якія пазбаўляюць рэспубліку суверэнітэту. Паралелі з пратэстамі ў Беларусі правяла прэзідэнт асацыяцыі «Правы чалавека ў Сярэдняй Азіі» (AHRCA) Надзея Атаева:
– Калі мы гаворым аб параўнанні з пратэстамі ў Беларусі – то там быў такі ж размах жорсткасці: і катаванні, і пакарання. Але матывы пратэсных настрояў розныя. У Каракалпаку ўсё рэальна пачалося стыхійна. Неабходна тэрмінова даць пропуск міжнародным назіральнікам і пачаць расследаванне, каб знізіць узровень нянавісці і ціску на карэнных жыхароў. Уладзімір Пуцін разглядае цэнтральна-азіяцкія рэспублікі як падбрушша Расеі. Гэтыя сувязі сістэмы КДБ будуць захаваныя, пакуль будзе захоўвацца ўлада Пуціна.
Па словах Надзеі Атаевай, нягледзячы на падаўленыя пратэсты, у Карапалпаксатане спее грамадскі рух за далейшае самавызначэнне народу і стварэнне незалежнай краіны.
Фота Надзеі Атаевай і з адкрытых крыніц:
Беларускае Радыё Рацыя
Array


