Аляксандр Вардамацкі: Больш за 82% украінцаў ставяцца да расейцаў негатыўна і лічаць Беларусь саудзельніцай вайны
У Варшаве Беларуская Аналітычная Майстэрня прадставіла вынікі новага даследавання пра тое, як да беларусаў ставяцца ва Украіне.

Актуальную інфармацыю прадставіў кіраўнік Майстэрні, доктар сацыялагічных навук Андрэй Вардамацкі:
2/3 жыхароў Украіны пагоршылі свае адносіны да беларусаў. 4/5 жыхароў Украіны лчаць, што Беларусь саўдзельніцай ваеннага канфлікту ва Украіне. Як вы ставіцеся зараз да беларусаў? Добра 41%, кепска 47%. Ці з’яўляюцца ўсходнія славяне адным народам – беларусы і ўкраінцы? Не – 66%. 4/5 украінцаў – ставяцца кепска да расейцаў. Гэта яшчэ больш негатыўная ацэнка да расейцаў, чым да беларусаў.
Па словах Аляксандра Вардамацкага, атрыманыя Беларускай Аналітычнай Майстэрняй дадзеныя па стаўленні жыхароў Украіны да Беларусі, цалкам супадаюць з аналагічнымі даследваннямі ўкраінскіх сацыёлогаў.















Беларускае Радыё Рацыя
Array