„ByPol” не сумняецца, што Лукашэнка рыхтуе беларусаў да нападу на Украіну



Ініцыятыва былых беларускіх сілавікоў «ByPol» 4 ліпеня прааналізавала заявы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што Збройныя сілы Украіны нібыта наносілі ўдары па вайсковых аб’ектах у Беларусі, але беларускія войскі нібы адбілі атаку, перахапіўшы ракеты. «ByPol» давёў, што такога быць не магло: беларусы пачулі б выбухі і пабачылі б аскепкі ракетаў.

5 ліпеня «ByPol» працягнуў аналіз гэтых заяваў і прыйшоў да высновы: «Не застаецца сумневаў у тым, што Лукашэнка рыхтуе насельніцтва і вайскоўцаў да выканання свайго загаду аб уступленні ў вайну».  Сярод аргументаў «ByPol» такія:

ідуць няспынныя вайсковыя і мабілізацыйныя вучэнні, штабныя і камандна-штабныя трэнаванні «не пакідаюць сумневаў»;

Лукашэнка спрабуе выкруціцца, але апошнія афіцыйныя візіты і рыторыка сведчаць, што ён «выканае даручэнні свайго сюзерэна» – Уладзіміра Пуціна;

у Беларусі актывавалася прапаганда вайны, найбольш агрэсіўны кантэнт – у каналах злучэнняў Сілаў спецыяльных аперацыяў (ССА);

у механізаваных злучэннях, паводле «ByPol», кожнаму афіцэру паставілі задачу прыцягнуць да службы паводле кантракту не менш за пяць чалавек, а вайскоўцаў тэрміновай службы актыўна (і незаконна) агітуюць падпісваюць кантракты яшчэ да таго, як салдаты праслужылі паўгода.

Array