Актывіст Яўген Батура не выйшаў на волю пасля 10 сутак на Акрэсціна
Актывіст Яўген Батура не выйшаў на волю пасля 10 сутак на Акрэсціна — яго перавялі ў СІЗА-1. Пра гэта паведаміла ягоная жонка Дзіяна Серадзюк.

„Дарагія, Жэня на Валадарцы, сёння для яго прынялі перадачу. Пішыце яму: 220030, СІЗА-1, Менск, вул. Валадарскага, 2. Батуру Яўгену Анатольевічу. А 31 ліпеня ў яго Дзень народзінаў, думаю, ён будзе рады вашым цёплым віншаванням”.
Нагадаем, мужчыну затрымалі 29 чэрвеня. Родным Яўгена патэлефанаваў следчы і паведаміў, што Батура затрыманы, бліжэйшыя 10 сутак правядзе на Акрэсціна. Пасля будзе вызначана далейшая мера стрымання. Па словах следчага, актывіст затрыманы за падзеі 2020 года.