Уладзімір Хільмановіч: Грунвальдскую бітву мы ўсе адкрывалі для сябе па-рознаму
Госць Рацыі – публіцыст, гісторык, журналіст Уладзімір Хільмановіч. Размова адбылася пра Грунвальдскую бітву, бо менавіта 15 ліпеня ў 1410 годзе яна адбылася.

РР: У маім дзяцінстве ў школе мы вывучалі гэты гістарычны факт, але зусім не так, як гэта зараз пра яго вядома. Падавалася гэтая бітва з польскага боку гледжання.
Уладзімір Хільмановіч: Напэўна, мы ўсе адкрывалі па-рознаму шлях да Грунвальда. Я таксама памятаю са школьнага падручніка, яшчэ савецкай школы, нейкія схемы, нейкія стрэлачкі, але ўсё гэта вывучалася нароўні, як Кулікоўская бітва, ці яшчэ нейкія аддаленыя падзеі з далёкай сярэднявечнай гісторыі. Упершыню са словам «Грунвальд» я сутыкнуўся ў літоўскім варыянце – «Жальгірыс», паколькі гэта была папулярная футбольная каманда з Вільні. Я ведаў, што гэта «зялёны лес», але ніяк не ведаў, што гэта звязана з той славутай сярэднявечнай бітвай. Асабіста я для сябе адкрыў Грунвальд у савецкім войску, калі прапаршчык Гарбуз прынёс кнігу Кастуся Тарасава. Яна была на расейскай мове, называлася «Память о легендах». Пазней яна перавыдавалася як «Памяць пра легенды». Кніга была выдадзена ў 1984 годзе. Да мяне яна трапіла ў савецкім войску ў 1986 годзе. Я памятаю, як я літаральна праглынуў гэтую кнігу за два свае дзяжурствы. Яна адкрывала для мяне Вялікае княства Літоўскае і адкрывала, канешне, Грунвальдскую бітву. Ну а потым ўжо было спазнанне на тэрыторыі гэтай бітвы.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя