Мікіта Пацко стаў гульцом жодзінскага „Тарпеда-БелАЗ”
Хаўбек дзяржынскага „Арсенала” Мікіта Пацко перайшоў у жодзінскае „Тарпеда-БелАЗ”. Паміж камандамі дасягнута дамоўленасць аб пераходзе паўабаронцы ў стан „чорна-белых”, паведамляе прэс-служба „Арсенала”.

Беларускі паўабаронца Арцём Гурэнка стаў гульцом „Турана”. Казахстанскі клуб займае 11-е месца ў нацыянальным першынстве. У 14 матчах набраў 16 ачкоў.
Амерыканка Маклафлін устанавіла сусветны рэкорд у бегу з бар’ерамі на 400 м на ЧС-2022
У ЗША на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы адбыўся забег на 400 метраў з бар’ерамі ў жанчын. Першай фінішавала прадстаўніца ЗША Сідні Маклафлін, заваяваўшы залатыя медалі спаборніцтваў і ўсталяваўшы сусветны рэкорд, другое месца — у Фемке Бол з Нідэрландаў, а замкнула тройку яшчэ адна амерыканка, Дэліла Мухамад.
Прадстаўніца Багамскіх астравоў Шона Мілер-Уйба атрымала перамогу ў спаборніцтвах па бегу на 400 метраў на гладкай дыстанцыі. Другое месца ў забегу заняла спартоўка з Дамініканскай Рэспублікі Марылейдзі Паўліна. Тройку прызёраў замкнула прадстаўніца Барбадаса Сада Уільямс.
Таксама адбыліся спаборніцтвы ў кіданні дзіды ў жанчын. Залаты медаль выйграла алімпійская чэмпіёнка Токіо з Аўстраліі Келсі-Лі Барбер, другое месца заняла амерыканка Кара Уінгер, замкнула тройку Харука Кітагуці з Японіі. Да ЧС-2022 лепшым вынікам сусветнага сезона быў кідок Таццяны Халадовіч на Кубку Беларусі.
24 ліпеня Сныціна і Леўчанка згуляюць з усімі жадаючымі ў баскетбол у Варшаве
Беларускі Моладзевы Хаб арганізоўвае мерапрыемства, дзе можна будзе згуляць у баскетбол з Кацярынай Сныцінай і Аленай Леўчанкай. «Вядомыя беларускія баскетбалісткі, удзельніцы Алімпійскіх гульняў, прызёркі Чэмпіянату Еўропы, 24 ліпеня ў 12.00 хочуць сустрэцца з усімі жадаючымі на баскетбольнай пляцоўцы па адрасе Варшава, Wawelska 3. Згуляць з Кацярынай і Аленай зможа любы ахвочы незалежна ад полу, узросту і фізічнай формы. Галоўнае ўзяць з сабой спартыўныя красоўкі, ваду і добры настрой», – гаворыцца ў паведамленні.
Беларускае Радыё Рацыя