Былую супрацоўніцу TUT.by Таццяну Мацвееву будуць судзіць 9 жніўня



Былую супрацоўніцу TUT.by Таццяну Мацвееву будуць судзіць 9 жніўня

ва

9 жніўня ў Кастрычніцкім судзе Віцебску пройдзе суд над былой супрацоўніцай TUT.by Таццянай Мацвеевай. Яе будуць судзіць па адміністрацыйным артыкуле аб несанкцыянаваным пікетаванні за аватарку ў Фэйсбуку.

Таццяну затрымалі 29 ліпеня на вакзале пасля вяртання з камандзіроўкі. Праз трое сутак яе вызвалілі.

baj.by