Полк Каліноўскага паказаў адно з апошніх відэа з Іванам «Брэстам» Марчуком
Полк імя Кастуся Каліноўскага паказаў адно з апошніх відэа https://t.me/belwarriors/1826
з камандзірам батальёна „Волат” Іванам „Брэстам” Марчуком.

Гэта кадры баявога задання беларускіх добраахвотнікаў у Севераданецку ад першай асобы.
“7-10 чэрвеня. Батальён „Волат” на баявой задачы. Здымка на экшн-камеру Васіля «Атама» Грудавіка. 26 чэрвеня „Брэст” і „Атам” назаўжды засталіся пад Лісічанскам, дзе дзякуючы гераізму і самаахвяраванню каліноўцаў быў сарваны наступ расейскай танкавай калоны», — паведамляе прэс-служба палка.