БАЖ патрабуе адмяніць прысуд Ірыне Слаўнікавай



Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікала адмяніць прысуд Ірыне Слаўнікавай, а таксама неадкладна вызваліць іншых прадстаўнікоў медыя, якія знаходзяцца за кратамі ў Беларусі.

«Гэтым выракам закрыты суд у Гомелі фактычна прыраўняў права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі да экстрэмісцкай дзейнасці. Улады Беларусі працягваюць пераследаваць журналістаў за рэалізацыю іх права на свабоду выказвання. Але журналісты – не экстрэмісты, а іншадумства – не злачынства» – пракаментавалі прысуд Ірыне ў БАЖ.

Журналістку Ірыну Слаўнікаву прысудзілі да 5 год калоніі.

Яе прызналі вінаватай у “стварэнні экстрэмісцкага фармавання” і ўдзеле ў пратэстах. 

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: spring96.org