Суд прызнаў сацсеткі дарадцы прэзідэнта Украіны Арастовіча экстрэмісцкімі



Суд Ленінскага раёну Магілёва прызнаў «экстрэмісцкімі» старонкі дарадцы Офісу прэзідэнта Украіны Аляксея Арастовіча ў сацыяльных сетках, вынікае са спісу, апублікаванага на сайце Міністэрства інфармацыі. Рашэнне суд прыняў 27 ліпеня, паведамляе «Медиазона».

Фота: stroyobzor.ua

Экстрэмісцкімі прызналі Youtube-канал Alexey Arestovych, старонку alexey.arestovich у Інстаграме, фэйсбук-акаўнт палітыка і тэлеграм-каналы Arestovich/Official і Arestovich | Аляксей Арастовіч.