Расея працягвае ўцягваць Беларусь у паўнамаштабную вайну супраць Украіны



Намеснік начальніка Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генэральнага штабу Узброеных сіл Украіны Аляксей Громаў заявіў, што Расея працягвае ўцягваць Беларусь у паўнамаштабную вайну супраць Украіны.

„Паводле папярэдніх звестак, каля 13 тысяч асобаў з ліку дзейных і колішніх вайскоўцаў падраздзяленьняў беларускіх сіл спэцыяльных апэрацый, а таксама АМАПу падпісалі згоду на ўдзел у вайне супраць Украіны», — заявіў Аляксей Громаў на брыфінгу ў Кіеве.

Паводле яго, асноўны матыў такога жадання далучыцца да вайны — матэрыяльна-фінансавы.

Аляксей Громаў таксама зняпраўдзіў датычнасць украінскіх войскаў да выбухаў на аэрадроме «Зябраўка» у Гомельскай вобласьці і ў Крыме.

Array