Украіна змагла вярнуць больш за 500 целаў сваіх абаронцаў



170-ы дзень вайны. Упаўнаважаны ў пытаннях зніклых без вестак у асаблівых абставінах Алег Катэнка заявіў 12 жніўня, што з данецкага, луганскага і харкаўскага кірункаў удалося забраць целы 522 абаронцаў Украіны.

Паводле яго, усе гэтыя вайскоўцы былі ўключаныя ў спісы зьніклых бяз вестак. Ці ёсць сярод перададзеных Украіне целы беларусаў, пакуль невядома.

Раней Катэнка заяўляў, што ва Украіне больш за сем тысяч украінскіх вайскоўцаў лічацца зніклымі бяз звестак. Паводле яго, большасць з іх у расейскім палоне. 11 жніўня Каардынацыйны штаб у пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі паведаміў аб уключэнні двух грамадзян Беларусі Васіля Парфянкова і Васіля Грудовіка ў рэестар абаронцаў Украіны, якія трапілі ў расейскі палон. Алена Гергель, жонка Парфянкова, удакладніла „Свабодзе”, што размова ідзе пра перадачу цела яе мужа на тэрыторыю Украіны.

Па стане на 22 ліпеня вядома пра 7 загінулых у баях за Украіну байцоў палку імя Кастуся Каліноўскага. Яшчэ тры беларусы, якія загінулі пасля 24 лютага, былі байцамі іншых падраздзяленняў. Пра перадачу іхных целаў таксама нічога не вядома.

Беларускае Радыё Рацыя

Array