Эстонія і Фінляндыя аб’яднаюць ракетныя комплексы берагавой аховы



Эстонія і Фінляндыя будуць аб’ядноўваць ракетныя комплексы берагавой аховы ў рамках планаў абароннай інтэграцыі краін. Пра гэта расказаў міністр абароны Эстоніі Хана Пеўкур у інтэрв’ю выданню Iltalehti.

«Павінны інтэграваць свае ракетныя комплексы берагавой абароны. Далёкасць дзеяння эстонскіх і фінскіх ракет большая, чым шырыня Фінскага заліва. Гэта азначае, што аб’яднаем супрацьракетную абарону і будзем дзяліцца адзін з адным усёй інфармацыяй», — сказаў ён. Кіраўнік эстонскага абароннага ведамства падкрэсліў, што гэта рашэнне дазволіць закрыць Фінскі заліў для расейскіх вайсковых караблёў. 

«Балтыйскае мора стане ўнутраным морам НАТА, калі Фінляндыя і Швецыя ўступяць у Альянс. Сітуацыя зменіцца», — перакананы ён.

У выданні адзначаюць, што летась Эстонія наважылася набыць ізраільскія ракеты Blue Spear для барацьбы з марскімі цэлямі. Далёкасць палёту гэтых ракет — 290 км. Гэта азначае, што эстонцы могуць весці свой ракетны агонь у любое месца на фінскім узбярэжжы ў заліве.

Array