Ілля Шкурын выступіць на Кубку Івуліна ў Варшаве
22-гадовы нападнік Ілля Шкурын, які раней выступаў за „ЦСКА” Масква, „Дынама” Кіеў, а зараз гуляе за польскі “Ракаў”, выступіць на Кубку Івуліна ў камандзе Беларускага Фонду спартовай салідарнасці. Шкурын з’яўляецца падпісантам Адкрытага ліста спартоўцаў і міжнароднай Антываеннай дэкларацыі спартоўцаў.
У гонар палітвязня Аляксандра Івуліна, які ўжо больш за год знаходзіцца за кратамі, 14 жніўня Беларускі Дом у Варшаве праводзіць Першы Футбольны Турнір беларускіх аматарскіх каманд Польшчы ў знак салідарнасці з палітзняволеным, каб беларусы маглі выказаць салідарнасць з Аляксандрам.
Кубак Івуліна пачнецца 14 жніўня ў Варшаве ў Спартовым комплексе Orlik а 10.00.