Футбалісты „Шахцёра” дагналі БАТЭ ў табліцы чэмпіянату Беларусі



Салігорскі „Шахцёр” разграміў у гасцях магілёўскае „Дняпро” з лікам 7:0 у апошнім паядынку 17-га тура чэмпіянату Беларусі.

Ужо ў першым тайме Нікола Анціч (з пенальці), Максім Скавыш і Ілля Чарняк тройчы забілі гаспадарам поля. Пасля перапынку Максім Скавыш аформіў галявы дубль, а потым Дзмітрый Падстрэлаў, Фесу Плака і Валон Ахмедзі давялі справу да поўнага разгрому. Дзякуючы гэтай вікторыі „Шахцёр” набраў 33 ачкі і дагнаў лідара турніру барысаўскі БАТЭ.

Кавалевіч правёў 350-ты матч на пасадзе галоўнага трэнера ў клубе вышэйшай лігі

Трэнер гарадзенскага „Нёмана” Ігар Кавалевіч правёў 350-ы матч у якасці галоўнага трэнера клубаў вышэйшай лігі – „Нёманам” ён кіраваў у 182 гульнях  і ў 70 перамог, раней узначальваў „Нафтан”, якім кіраваў у  168 матчах і ў 60 перамог.

Юбілейнай для спецыяліста стала пераможная гульня са „Слуцкам” 1:0. Багацейшы досвед кіраўніцтва камандамі элітнага дывізіёна мелі толькі 3 адмыслоўца: Юры Пунтус – 513 гульняў (259 перамог), Валерый Стральцоў – 366 (168) і Сяргей Саладоўнікаў – 356 матчы і 143 перамогі.

„Ліверпуль” пазбег паразы ў матчы з „Крыстал Пэлас”

Футбалісты „Ліверпуля” не змаглі перамагчы „Крыстал Пэлас” у хатнім паядынку другога тура чэмпіянату Англіі. Лік у матчы адкрыў нападнік „арлоў” Уілфрыд Заа. А ў гаспадароў поля вызначыўся Луіс Дыяс. Да таго моманту The Reds ўжо гралі ўдзесяцёх. Навабранец „Ліверпуля” Дарвін Нуньес атрымаў чырвоную картку за тое, што баднуў Ёакіма Андэрсана.

Футбалісты „Ювентуса” разграмілі „Сасуола” ў матчы стартавага тура чэмпіянату Італіі. Дублем за „Старую сіньёру” вызначыўся Душан Улахавіч, забіўшы адзін з галоў з пенальці. Яшчэ адно ўзяцце брамы на рахунку Анхеля Ды Марыі, які дэбютаваў за „б’янканэры” – 3:0

На турніры ў Цынцынаці Азаранка выйшла ў 1/16 фіналу

На тэнісным турніры ў амерыканскім Цынцынаці беларуска Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/16 фіналу. У 1/32 фіналу наша суачынніца выйграла ў эстонкі Каі Канэпі — 6:3, 4:6, 6:3. Сустрэча працягвалася 2 гадзіны 15 хвілін. Яшчэ адной беларусцы пашчасціла менш. Аляксандра Сасновіч саступіла амерыканцы Кэці Макналі — 3:6, 6:3, 6:7 (2:7). Іх гульня працягвалася тры гадзіны.

Конрад Букавецкі і Міхал Гаратык не трабілі на подыўм, выдатны прабег Ігі Баўмгарт-Вітан

Усе польскія бягухі на 400 м — Іга Баўмгарт-Вітан, Наталля Качмарэк, Ганна Кельбасіньска і Юстына Свенці-Эрсэціч — выступяць у паўфінале чэмпіяната Еўропы па лёгкай атлетыцы ў Мюнхене.
Адзінымі польскімі прызёрамі Чэмпіянату Еўропы ў Мюнхене па-ранейшаму застаюцца марафонцы. У нядзелю раніцай Аляксандра Лісоўская сенсацыйна перамагла ў маратоне з вынікам 2 гадзіны 28.36 секунды. Мюнхенскі маратон таксама завяршылі Ангеліка Мах і Моніка Яцкевіч. Гэта дазволіла жаночай камандзе заваяваць бронзавы медаль. Лепш за поляк былі толькі немкі і іспанкі.

Беларускае Радыё Рацыя