Беларускія спэцыялісты рамантуюць расейскія баявыя самалёты
Міністэрства абароны Беларусі і ўрад Расеі падпісалі тэрміновыя кантракты на рамонтна-аднаўленчыя працы авіяцыйнай тэхнікі, паведамляе Галоўнае кіраванне выведкі Украіны. “У прыватнасці, працаўнікі 558 авіяцыйнага рамонтнага завода перыядычна ўжыццяўляюць камандзіроўкі ў складзе “выязных груп” для правядзення прац па аднаўленні і ўводзе ў эксплуатацыю авіяцыйнай тэхнікі на 121 авіяцыйным рамонтным заводзе — тэрыторыя авіябазы Кубінка”, — паведамілі ў ГУР. Кубінка — гэта вайсковы аэрадром у Маскоўскай вобласці.

Паводле дадзеных украінскай выведкі, галоўным чынам працы праводзяцца на самалётах тыпу МіГ-29 і яго мадыфікацыях.
Array