Леанід Спаткай: Украіна для Расеі можа быць, як Афганістан для СССР
У такія ж жнівеньскія дні 31 год таму адбыўся „парад суверэнітэтаў” савецкіх рэспублік. Чаму ён стаў магчымым?

Тлумачыць аналітык праекту „Беларусь сэк’юрыты блог” Леанід Спаткай:
– Тут было ясна, што Савецкі Саюз развальваецца. Асноўная прычына была, вось, зацяжная вайна ў Афганістане, а потым рост такой напружанасці ў былых ускрайках гэтага Савецкага Саюза. Магчыма, што зараз тое, што мы назіраем на ўкраинска-расейским фронце, вось гэтая вайна, якая доўжыцца з 14-а года, яна для Расеі можа быць тым жа вось Афганістанам, якім быў Афганістан насамрэч для Савецкага Саюза. Які стаў каталізатарам для развалу гэтага Савецкага Саюза.
Сусветная практыка паказвае, што таталітарныя рэжымы часцей за ўсё развальваюцца ў выніку паразы ў развязанай імі агрэсіўнай вайне.
Беларускае Радыё Рацыя
Array