Каменданцкая гадзіна і блок-пасты – рэаліі сённяшняга Кіева
Ёсць каменданцкая гадзіна, няма вячэрніх і начных прагулак, ёсць блок-пасты і па вуліцах ездзіць службовы транспарт. Усе гэтыя рэчы нагадваюць, што ў Кіеве, як і ва ўсёй Украіне, ідзе вайна.
Пра гэта распавяла ўкраінская валанцёрка Аляксандра Ліхавід:
– Хоць і стала менш блок-пастоў, каменданцкая гадзіна з адзінаццатай і па вуліцах пасля ездзіць толькі службовы транспарт. Раней былі начныя шпацыры, былі нейкія святы і гэтак далей, зараз людзі ўночы нікуды не выходзяць, паколькі гэта забаронена.
Сёння, 24 жніўня, споўнілася роўна паўгода з пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне. Сама расейская агрэсія трывае ўжо восем з паловай гадоў з 2014 года, калі быў анэксаваны Крым і акупаваныя часткі Данецкай і Луганскай абласцей Украіны.
Беларускае Радыё Рацыя
Array