Анджэй Дуда сустрэўся з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі



Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда сустрэўся ў Лондане з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Ліз Трас.

Фота: PAP/Radek Pietruszka

Размова ішла пра пытанні бяспекі і будучыні польска-брытанскага супрацоўніцтва перад абліччам украінскага канфлікту, паведаміў кіраўнік Бюро Міжнароднай Палітыкі Канцылярыі Прэзідэнта Якуб Кумох.

„Абодва бакі поўныя рашучасці дапамагаць Украіне і адбіваць расейскую пагрозу”, – сказаў Кумох.

Анджэй Дуда быў адным з пяці замежных лідараў, якія пры нагодзе пахавання каралевы Лізаветы ІІ правялі кароткія сустрэчы з кіраўніком брытанскага ўрада.  З Ліз Трас сустрэліся таксама  прэм’ер-міністры Аўстраліі, Новай Зеландыі, Ірландыі і Канады.

Усе замежныя лідары, якія прымуць удзел у пахаванні ў панядзелак, былі запрошаны аддаць даніну павагі манарху ў Вестмінстэр-холе і падпісацца ў кнізе спачуванняў, выстаўленай у Ланкастэр-Хаўсе, будынку, які належыць брытанскаму МЗС.

Пахаванні каралевы Лізаветы ІІ адбудуцца сёння. На іх запрошаны звыш 500 гасцей. На пахаванні не запрасілі Уладзіміра Пуціна, Аляксандра Лукашэнкі і кіраўніка М’янмы.

Array