Колькасць палітвязняў расце



250 – апошняя лічба палітвязняў з Берасцейшчыны. Нягледзячы на выхад асуджаных па крымінальна палітычна матываваных справах на волю, іх агульная колькасць толькі расце.

Да спісу дадзены нарадзінец Драгічына Антон Малюга. Ён знаходзіцца ў СІЗА №7 у Берасці. Асуджаны адразу па двух артыкулах крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь – частка 1 артыкула 361-4 або садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і частка 1 артыкула 375-1 або незаконны збор звестак, што з’яўляюцца дзяржаўнай таямніцай.

Асноўнае абвінавачванне будуецца на тым, што напрыканцы лютага бягучага года палітвязень збіраў каля Пінска звесткі пра размяшчэнне вайсковых частак. Згодна матэрыялаў справы, на мапе Беларусі ён адзначыў месцазнаходжанне воінскіх частак і перадаў дадзеныя чалавеку, які знаходзіцца ва Украіне. Таксама адзначаецца, што Антон Малюга дасылаў паведамленні ў адзін з экстрымісцкіх тэлеграм-ботаў. Як вынік – прысуджана тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма.

Беларускае Радыё Рацыя