Працягваецца ціск на палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк
Працягваецца ціск на палітвязняў з Берасцейшчыны.

Пагаршаюцца ўмовы ўтрымання, найбольш нязломных і актыўных змяшчаюць у ШІЗА, напрыклад, Паліну Шарэнду-Панасюк, распавяла праваабаронца спадарыня Ганна, што ў мэтах бяспекі не назвала сваё прозвішча:
– Чарговы раз Паліну Шарэнду-Панасюк змясцілі ў ШІЗА. Нагадаем, што на яе ўжо доўга ціснуць падчас яе зняволення. Яна атрымліваецца ў штрафным ізалятары ўжо 60 сутак запар. Да гэтага ёй дадалі год зняволення за тое, што нібыта ёсць парушэнні з боку Паліны.
„Як правіла, прад’яўляюць злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі, парушэнне рэжыму”, – дадала праваабаронца.
Беларускае Радыё Рацыя