За ўдзел у пратэстах затрыманы яшчэ адзін беларускі навуковец



Алесю Бярнацкаму нядаўна споўнілася 35 гадоў.

Бярнацкі

Мужчына скончыў БДЭУ на кафедры эканомікі прыродакарыстання, а пасля перайшоў працаваць у Акадэмію Навук. Цяпер ён займае пасаду вучонага сакратара «Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі». Яго профільная навуковая тэма — аднаўляемая і іншая «зялёная» энергетыка. Таксама ён быў чальцом Рады маладых навукоўцаў Беларусі.

Сілавікі кажуць, што супраць яго заведзеная крымінальная справа.

Беларускае Радыё Рацыя