Медыяэксперт Юшкоўскі: СМІ Грузіі распавялі пра візіт Лукашэнкі ў Абхазію
28-29 верасня Аляксандр Лукашэнка наведаў непрызнаную рэспубліку Абхазія, якая афіцыйна з’яўляецца часткай Грузіі.
Як пра гэта пісалі грузінскія медыя, распавядае медыяэксперт Яўген Юшкоўскі:
-Скандальны, рэзанансы выпадак, таму што ў Абхазію ніводзін з лідараў краін не прыязджаў, акрамя Уладзіміра Пуціна і Дзмітрыя Мядзведзева ў мінулым дзесяцігоддзі. Асвятлялася вельмі негатыўна, пры гэтым грузінскія медыя пастараліся зрабіць аб’ектыўны зрэз. Яны далі магчымасць выказацца практычна ўсім сваім палітыкам, у тым ліку апазіцыйным.
На думку медыяэксперта, грузінскія СМІ таксама далі слова Святлане Ціханоўскай:
-Святлана Ціханоўская дала нават інтэрв’ю двум тэлеканалам. Гэта было паказана, па дзве хвіліны дзесьці цягнулася гэтае інтэрв’ю. На наш погляд, гэта дастаткова аб’ектыўная падача інфармацыі. І гэта дало магчымасць беларусам выказаць сваё меркаванне – ці прызнае Беларусь незалежнасць Абхазіі ці не. Тое што прыватная асоба – Лукашэнка – прыбыў на акупаваную тэрыторыю Грузіі, то грузіны ведаюць, што гэта прыватная асоба.
Пазіцыя беларусаў Аджарыі, па словах Юшкоўскага, таксама была паказаныя ў грузінскіх СМІ. І ў тым ліку тое, што яны падтрымліваюць грузінскае грамадства ў тым, што Абхазія – гэта тэрыторыя Грузіі.
Беларускае Радыё Рацыя
Array
