Адкуль узялася першая згадка пра „палітычную вось”



Хто быў першапачатковым аўтарам словазлучэння “палітычная вось” паводле назваў сталіцаў-хаўрусніц?

Тлумачыць кіраўнік аналітычнага праекту “Беларусь сек’юрыці блог” Андрэй Паротнікаў:

Яшчэ напрыканцы 90-х Аляксандр Лукашэнка высунуў ідэю стварэння антызаходняй, як ён назваў, восі “Менск-Масква-Пекін”. Варта прыгадаць, што вынаходнікам тэрміну вось такой геапалітычнай восі быў Беніта Мусаліні. Што хоча атрымаць Менск? Доступ да кітайскага рынку. Другі момант гэта кітайскія інвестыцыі, трэці момант – гэта ільготныя кітайскія крэдыты, і чацвёрты момант – гэта кітайскія тэхналогіі. І, безумоўна, гэта палітычная падтрымка.

Шматгадовыя беларуска-кітайскія кантакты, супраца паміж беларускім рэжымам і Пекінам могуць стаць дзейсным важалем супраць аднабаковых кантактаў з Расеяй, калі, вядома, гэта сур’ёзна ўспрыме Пекін.

Беларускае Радыё Рацыя

Array