Павел Латушка павіншаваў Алеся Бяляцкага з Нобелеўскай прэміяй
Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па транзіце ўлады Павел Латушка павіншаваў Алеся Бяляцкага, усіх праваабаронцаў і грамадзянскую супольнасць з Нобелеўскай прэміяй міру:
„У яго асобе ўзнагароджаны ўсе тыя, хто пацярпеў ад рэжыма і зараз знаходзяцца за кратамі па палітычных матывах. Гэта азначае, што весь цывылізаваны свет памятае пра тое, што ў Беларусі знішчаюцца ўсе базавыя правы і свабоды, але галоўнае – памятае пра тых, хто іх бароніць амаль усё сваё жыццё”, – адзначыў палітык.
Павел Латушка выказаў упэўненасць, што Алесь Бяляцкі будзе вызвалены як і ўсе палітвязні ў Беларусі, якіх на сёння налічваецца 1348. Беларусь будзе вызвалена, яна будзе вольнай і дэмакратычнай, – падагульніў палітык.
Array