Алесь Бяляцкі даведаўся пра атрыманне Нобелеўскай прэміі міру!
На старонцы кіраўніка Фонда салідарнасці BySOL Андрэя Стрыжака чытаем: “Ластаўка з Беларусі на хвасце прынесла: Алесь ужо ведае пра ўзнагароду”.
-

Фота: facebook
Працягваем абмяркоўваць Нобелеўскую прэмію міру, якой уганаравалі беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага, а таксама расейскіх і ўкраінскіх праваабаронцаў.
РР: Ці праўдзівая інфармацыя, што Алесь Бяляцкі даведаўся пра ўзнагароду?
Андрэй Стрыжак: Крыніца вельмі вартая даверу прынесла гэтую інфармацыю. Гэта ўсё, што можна сказаць па гэтай тэме, каб не падстаўляць людзей, якія знаходзяцца зараз у Беларусі.
РР: Як вы пракаментуеце выказванне дарадцы кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіла Падаляка, што гэта няправільнае рашэнне Нобелеўскага камітэту, што тром краінам прысудзілі гэтую прэмію, у тым ліку – Расеі і Беларусі, якія з’яўляюцца агрэсарамі. У нашым эфіры Валер Кавалеўскі расказаў, што нагадаў Падаляку, што беларусы таксама змагаюцца за Украіну і не варта блытаць рэжым Лукашэнкі і беларусаў.
Андрэй Стрыжак: Гэта мяне крыху засмучае, але не здзіўляе. Таму што гэта не першае такое выказванне спадара Падаляка на тэму Беларусі ўвогуле і таго, як беларусы ўдзельнічаюць у гэтым канфлікце. Даволі адназначнае яго стаўленне да таго, што беларусы прадстаўляюць краіну-агрэсар. Яшчэ раз падкрэслю, што гэтая ўзнагарода была дадзена не дзяржавам, а арганізацыям, якія ў самой назве маюць словазлучэнне – недзяржаўныя арганізацыі. Яны сваю працу будуюць на тым, каб паказваць дзяржаве яе недахопы, парушэнні. І гэта моцны сімвалічны жэст, які паказвае, што беларуская павестка дагэтуль застаецца ў фокусе міжнароднай супольнасці. І для нас гэта вельмі важна.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Array