Генерал Павел Муравейка: Беларусь прымае ўдзел у „спецыяльнай аперацыі” ва Украіне



Беларусь прымае ўдзел у „спецыяльнай аперацыі” ва Украіне, выконваючы некалькі функцый. Пра гэта ў праграме „Галоўны эфір” расказаў першы намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Павел Муравейка.

«Па-першае, не дапускаем удару ў спіну нашым расейскім братам. Па-другое, забяспечваем стабільнасць на заходніх межах. Наша групоўка супрацьпаветранай абароны забяспечвае бяспеку паветраных рубяжоў. У нас адкрыты межы для бежанцаў, для прадастаўлення гэтым людзям прытулку, магчымасці працаваць, жыць і ўступіць у грамадзянства па спрошчанай форме», – заявіў ён.

Раней аб тым, што Беларусь бярэ ўдзел у вайне ва Украіне, але „нікога не забівае”, заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, удзел заключаецца ў лячэнні і забеспячэнні харчаваннем людзей.

Array