Беларусь пачала праверку Узброеных сіл
У Беларусі пачалася праверка Узброеных сіл. Яна праводзіцца па даручэнні Аляксандра Лукашэнка. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінабароны.

Праверка праводзіцца дзяржсакратарыятам Савета бяспекі з 11 кастрычніка. Яна мае комплексны характар, ахоплівае найбольш важныя пытанні гатоўнасці да выканання задач па прызначэнні.
„Падчас праверкі воінскія часткі і падраздзяленні адпрацуюць пытанні прывядзення ў баявую гатоўнасць, здзяйсненне маршу, разгортванне ў прызначаных раёнах з выкананнем вучэбна-баявых задач”, — гаворыцца ў паведамленні.
Сёння раніцай ужо з’явілася інфармацыя аб перамяшчэнні ваеннай тэхнікі ў Берасці. Аднак старшыня гарвыканкама сцвярджаў пра планавы характар навучальных мерапрыемстваў дыслакаванай у горадзе брыгады.
Нагадаем, учора Лукашэнка аб’явіў аб пачатку разгортвання рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расеі.
Array