Віктар Ягун: Запасу боепрыпасаў Беларусі хопіць на тыдзень баёў



Дваццаць танкаў Т-72 былі выдзелены з ваенных складоў Беларусі і накіраваны ў Белгарадскую вобласць Расеі. Акрамя гэтага ў беларускім Ельску ў 17 км ад украінскай мяжы пад відам вучэнняў чакаецца прыбыццё ваеннай тэхнікі.

Віктар Ягун

Сітуацыю падчас анлайн-сустрэчы «Вайна, якую развязаў Уладзімір Пуцін» ацаніў генерал-маёр запасу СБУ Віктар Ягун:

– Сітуацыя з беларусамі. Калі яны сапраўды збіраюцца ваяваць з Украінай, дык навошта тады са складоў здымаць тэхніку і перадаваць яе Расеі? Канешне, Лукашэнка робіць усё, каб сказаць: «мы дапамагаем у гэтай спецыяльнай аперацыі», а самому заставацца ўбаку. Гэта вядома яму не забудзецца, усё гэта фіксуецца і ўспамінаецца.

Па словах Віктара Ягуна, прапанаванае Уладзімірам Зяленскім размяшчэнне міжнародных назіральнікаў для захавання бяспекі на беларуска-украінскай мяжы, магло б спыніць ваенныя манеўры Расеі з боку і на тэрыторыі Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя

Array