У тэатры няма ніводнага гукарэжысёра, усе пайшлі на фронт
У тэатры няма ніводнага гукарэжысёра, бо ўсе пайшлі на фронт.

Пра тое, як ва ўмовах вайны працуюць тэатральныя пляцоўкі Кіева, падчас фестывалю «Напрамак Усход» расказала дырэктарка і мастацкая кіраўнічка Кіеўскага муніцыпальнага тэатра «Залатыя брама» Ксенія Рамашэнка.
Яе калектыў сёлета ў Беластоку завяршаў фестывальныя паказы. Як кажа тэатральная дзячка, вайна цалкам змяніла і тэатральную прастору. Напрыклад, іх калектыў, зараз больш працуе за мяжой, але і ў Кіеве – праз тры месяцы пасля паўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну – атрымалася аднавіць працу:
– І мы змаглі аднавіць частку рэпертуару, выпусціць нават прэм’еру ў ліпені. Гэта спектакль “Дзякуй”, якую таксама паставіла рэжысёрка Андра Каваліаускайтэ. У нас адбыўся тур у Літву, дзе мы паказалі спектаклі, мы з’ездзілі ў Берлін. Вось сёмага чысла на фестывалі паказалі спектакль “Калекі” Сяргея Геснера. То-бок мы зараз працуем на двух франтах – мы працуем у еўрапейскім накірунку, гэта была адна з нашых дзейнасцяў, і мы заўжды рухаліся ў гэтым накірунку, і мы працуем у Кіеве.
Асаблівасць часу – сам тэатр «Залатая брама» ў Кіеве знаходзіцца ў паўпадвальным памяшканні, а таму там – часовае бамбасховішча. Сёлета ў рамках фестывалю «Напрамак Усход» выступілі 2 калектывы з Украіны, у тэатральных пастаноўках таксама закраналася тэма вайны. Такіх чынам арганізатары хацелі звярнуць увагу на сітуацыю у суседняй краіне.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя