Кшыштаф Шубзда: Запрашаем беларусаў з Падляшша ствараць кіно пра гэты край
У Беластоку пачаў працу Фонд развіцця падляшскага кінематографа «Вельмі дзікі Усход». Падчас прэс-канферэнцыі сцэнарыст Кшыштаф Шубзда пацвердзіў гатоўнасць фонда спрыяць кантактам стваральнікаў кіно, у тым ліку і беларусам, што пражываюць у Падляшшы з мецэнатамі Беластока, Падляшскага ваяводства і ўсёй Польшчы.
– Відавочна, мы адкрыты для ўсіх. Кожны малады чалавек, які хоча пісаць, ствараць мы вітаем на нашым борце. Я думаю, што мы можам разам зрабіць гэты наш новы фільм. Нават мы можам зрабіць фільм, які закране польска-беларускія адносіны і ажывіць беларускае асяроддзе на Падляшшы. Таму мы таксама разлічваем на вас.
У планах Фонда развіцця падляшскага кінамастацтва «Вельмі дзікі Ўсход»: вытворчасць мастацкага фільму пра панк у Гайнаўцы 1980-х гадоў «Жыве панк», стварэнне падляшскага дня на фэстывалі «Wajda na Nowo» у Сувалках і адкрыццё кінамайстэрні ў Краснагрудзе.
Сачыць за прапановамі Фонда ў справе падтрымкі кінематаграфічных праектаў на Падляшшы можна на сайце БардзоДзікіВсход.
Беларускае Радыё Рацыя












