Сустрэча з Маргарытай Дмітрук у Сейнах
У Белай сінагозе ў Сейнах 21 кастрычніка адбудзецца сустрэча з Маргарытай Дмітрук. Вядомай польскай мастачкай беларускага паходжання родам з Бельска Падляшскага. Прафесаркай акадэміі мастацтва ў Варшаве. Аўтаркай выставы „Бацькаўшчына”.
Там жа пройдзе сустрэча з Вальдэмарам Яндам суаўтарам фільму “Сізіф з Менска” пра настаўніка мастачкі Дзмітрыя Васільевіча Малаткова. Пачатак а 17-ай гадзіне.
