Гурт “Разбітае сэрца пацана” прэзентаваў свежы сінгл “Ровар”



Беларускі гурт “Разбітае сэрца пацана” прэзентаваў свежы сінгл “Ровар”.

Кампазіцыя распавядае пра падарожжа ў часе і сучасных рэаліях. Трэк вытрыманы ў характэрнай для калектыву іранічнай стылістыцы.

“Свет у 2022 годзе — даволі страшнае і суровае месца. Таму і песня “Ровар” — пра тое, як цяпер усе бягуць у розныя бакі, але насамрэч хочуць не атрымаць той самы запаветны “шэнген”, а сесці на любімы ровар з дзяцінства і перамясціцца ў не такое далёкае, але як быццам назаўжды забытае мінулае”, — кажа удзельнік гурта “РСП” Дзяніс Тарасенка.

Песня «Ровар» для мяне адметная тым, што я аўтар гэтай песні. Стварыў словы і стварыў музыку. Песня прапушчаная праз асабістае, таму што яна напісаная неўзабаве пасля вымушанай эміграцыі з Беларусі, дзесьці летам 2021 года. Гэтыя перажыванні ў сувязі з вымушаным ад’ездам былі яшчэ свежыя. Па гэтыя слядах і была напісаная песня. Гэта фактычна, можна сказаць, мая ўласная гісторыя.

Дарэчы, у лютым музыкі выпусцілі альбом “ШансOff”, запісаны па матывах адміністрацыйнага арышту гурта ў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя