У Зэльве прыгадалі Юрку Голуба
У Зэльвенскай школе мастацтваў адбылася вечарына, прысвечаная 75-годдзю паэта-земляка Юркі Голуба (1947-2020).

Землякі шчыра прыгадвалі свайго таленавітага паэта, чыталі яго вершы, паказвалі рэдкія фотаздымкі. Настаўнік Юркі Голуба Леанід Ган успомніў Голуба-школьніка, які быў “крэпкім хлопчыкам і займаўся спортам”.
Жонка паэта Кацярына Голуб успомніла маладосць з Юркам, адзначыла, што ён быў вельмі добрым мужам, клапаціўся пра сваіх дзяцей, выхоўваў іх, а яшчэ “Юрка быў вельмі інтэлігентным чалавекам, шчырым, спакойным, разважлівым, вельмі любіў сяброў, літаратуру, кнігі,” – адзначыла Кацярына Пятроўна.
Пісьменнік Сяргей Чыгрын прыгадаў цікавыя сустрэчы з Юркам Голубам, успомніў іх апошнюю сустрэчу ў Гародні, размовы пра пісьменнікаў, прыгадаў, як Юрка Голуб пачаў перакладаць вершы французскіх паэтаў на беларускую мову.
Напрыканцы вечарыны Кацярына Голуб падаравала жадаючым аднатомнік Юркі Голуба “Дыханне трыснягоў”, які падрыхтаваў Міхась Скобла. Дарэчы, яго на вечарыну не запрасілі.






Беларускае Радыё Рацыя