Вольга Мусафірава: Ва Укране хацелі б бачыць прадстаўніком беларускага народу Полк Каліноўскага



Лукашэнка, Ціханоўская ды Полк Каліноўскага – каго Украіна лічыць прадстаўніком Беларусі? Пазіцыю украінскіх уладаў тлумачыць журналістка Вольга Мусафірава.

З аднаго боку ўкраінскія ўлады не давяраюць Аляксандру Лукашэнку, які ў Еўропе сёння адзіны саюзнік Пуціна, з іншага – таксама не атрымліваецца наладзіць стасункі з кабінетам Святланы Ціханоўскай. Ва Украіне вераць толькі беларусам, у тое, што яны не падтрымліваюць думку, што беларускае войска на баку Расеі павінна ўступіць у вайну. Заўважае Вольга Мусафірава:

– Гэта будзе вялікая трагедыя для Беларусі. Мы не хочам, каб беларусы гінулі на ўкраінскай зямлі. Я гэта ўспрыму як сваю вялікую асабістую драму. У мяне ёсць сентымент да беларусаў. У мяне ёсць сябры ў Беларусі. І я не хачу нават уявіць, як поруч з расейскімі вайскоўцамі ва Украіну прыйдуць мабалізаваныя беларускія хлопцы. Яны адсуль не вернуцца.

Прадстаўнікі украінскага парламенту сустракаліся з ваярамі Палка Каліноўскага ды не кантактуюць з кабінетам Ціханоўскай. Хаця, як кажа Вольга Місафірава, ва Украіне дакладна разумею, што менавіта Ціханоўская – фактычна абраны прэзідэнт Беларусі, калі б тут былі выбары. Але яе пазіцыя ня ясная.

– Вельмі неадназначныя іх заявы і адносна расейскай улады, і адносна прыналежнасці Крыму, і адносна расейска-украінскай вайны. Украінская ўлада хацела б мець у якасці прадсатўніка беларускага народу той самы Полк Каліноўскага. О, там усё зразумела. Патрыятычныя і інтэлектуальныя па большасці сваёй людзі, якія ідуць пад лозунгам „За нашу і вашу свабоду”.

Нефармальна Святлана Ціханоўская і Уладзімір Зяленскі перасякаліся ў Вільні ў ліпені 2021 году, яшчэ да поўнамаштабнага расейскага ўварвання. Але афіцыйная сустрэча Ціханоўскай з прэзідэнтам Украіны Зяленскім застаецца прыярытэтам – гучаць заявы з кабінету лідаркі дэмакратычнай Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя

Array