На Змітра Фурманава завялі новую крымінальную справу



Гэтым разам справу супраць Змітра Фурманава завялі за «абразу прадстаўнікоў улады». Нагодай сталі каментары пра начальніка рэжымнага аддзелу папраўчай калоніі № 3 Сяргея Кібіка і начальніка папраўчай калоніі № 3 Аляксея Старавойтава. У бацькоў Фурманава правялі ператрус. Пра гэта сам Зміцер паведаміў у Twitter.

Нагадаем, Змітра Фурманава затрымалі 29 траўня 2020 году ў Гародні падчас пікету па зборы подпісаў за кандыдатку ў прэзідэнты Святлану Ціханоўскую. Пазней яго асудзілі да двух гадоў калоніі.

21 кастрычніка 2021 году палітвязень выйшаў на волю і з’ехаў з Беларусі.