Палітзняволеную Вольгу Ялцэвіч этапавалі ў гомельскую калонію
Суд Маскоўскага раёна Берасця ў ліпені асудзіў жыхарку Докшыцаў Вольгу Ялцэвіч да 2 гадоў калоніі за „фінансаванне пратэстнай дзейнасці” (ч. 2 арт. 342 КК).

Згодна з матэрыяламі следства, Вольга не пазней за 12 жніўня 2020 года «на розных інтэрнэт-рэсурсах ад імя аднаго з замежных фондаў апублікавала інфармацыю аб зборы грошай для падтрымкі грамадзян, якія прымалі ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах». Вольга аплочвала сумы накладзеных на правапарушальнікаў грашовых спагнанняў, паслугі адвакатаў, дзяржаўную пошліну за падачу скаргаў.
Па інфармацыі @viasna_brest, дзяўчына з 21 кастрычніка пачала адбываць тэрмін у жаночай калоніі № 4.
Падтрымайце Вольгу: ПК № 4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Ялцэвіч Вольга Міхайлаўна.
Вясна