Палітзняволеную асудзілі на 2,5 года «хіміі»



Стала вядома, што палітзняволенай Дзіяне Міцкевіч вынеслі прысуд: 2,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ — «хіміі». Дзяўчыну вызвалілі ў зале суда да накіравання ў папраўчую ўстанову.

Вырак вынесла Настасся Кулік 28 кастрычніка 2022 года ў судзе Першамайскага раёна Менска. Яна прызнала палітзняволеную вінаватай паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

Дзіяна была затрыманая 12 ліпеня 2022 года. Спачатку яе асудзілі на 15 сутак арышту, а потым абвінавацілі паводле «народнага» артыкула.

Вясна