„Дынама” завяршыла выязную серыю перамогай над „Куньлунем”



Хакеісты менскага „Дынама” на выездзе абыгралі „Куньлунь” у чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі.

Пачатак сустрэчы застаўся за гульцамі кітайскай каманды – гаспадары павялі ў дзве шайбы ўжо да дзесятай хвіліны. Аднак яшчэ да перапынку „зубрам” удалося аднавіць парытэт, вызначыліся Джозэф Душак і Вадзім Мароз. Наступнага ўзяцця брамкі гледачам давялося чакаць да самай канцоўкі матча: на апошніх секундах трэцяга перыяду перамогу „Дынама” з лікам 3:2 прынёс Ігар Мартынаў. Вырашальная шайба была закінутая форвардам мінчан у меншасці. Такім чынам, падначаленыя Крэйга Вудкрафта завяршылі гасцявое турнэ з дзвюма перамогамі і дзвюма паразамі. Беларуская каманда з 26 баламі займае 8-е месца ў Заходняй канферэнцыі КХЛ, адстаючы ад 7-й пазіцыі на адно ачко. Далей „зуброў” чакае хатняя серыя гульняў на „Менск-Арэне”  з „Сочы” (6 лістапада), маскоўскім „Спартаком” (9 лістапада) і яраслаўскім „Лакаматывам” (11 лістапада).

„ПСЖ” абыграў у гасцях „Ювентус”

Французскі „ПСЖ” перамог італьянскі „Ювентус” у матчы 6-га тура групавога этапа Лігі чэмпіёнаў з лікам 2:1. Лік у гульні на 13-й хвіліне адкрыў французскі нападнік «ПСЖ» Кіліян Мбапэ, які  ва ўзросце 23 гады, 10 месяцаў і 13 дзён стаў самым маладым футбалістам у гісторыі Лігі чэмпіёнаў, якому скарыўся рубеж у 40 галоў. Гаспадары зраўнялі лік на 39-й хвіліне дзякуючы намаганням абаронцы Леанарда Банучы.

Зноў наперад парыжан на 69-й хвіліне вывеў партугальскі абаронца Нуну Мендэш. „ПСЖ” заняў другое месца ў турнірнай табліцы групы Н, набраўшы 14 балаў за шэсць сустрэч. „Бенфіка”, якая разграміла ізраільскі «Макабі» 6:1, абыйшла парыжан за кошт большай колькасці галоў у выязных сустрэчах. „Ювентус” завяршыў групавы этап на трэцім радку і згуляе ў плэй-оф Лігі Еўропы.

«Чэлсі» абыграў заграбскае «Дынама» 2:1 і заняў першае месца ў групе

На сёмай хвіліне лік адкрыў абаронца Бруна Петкавіч. У хуткім часе Рахім Стэрлінг аднавіў лік на табло. На 30-й хвіліне Дэніс Закарыя ўсталяваў канчатковы лік у матчы.

«Мілан» разграміў «Зальцбург» 4:0 і з дзесяццю ачкамі заняў другі радок. Заграбскі клуб набраў чатыры ачкі і вылецеў з усіх еўракубкаў.

«Манчэстэр Сіці» абыграў «Севілью» 3:1. На гол Рафы Міра ў складзе каманды Гвардыёлы адказалі  17-гадовы абаронца Рыка Льюіс, Хуліян Альварэс і Рыяд Марэз.

Дзякуючы гэтай перамозе „Манчэстэр Сіці” набраў 14 ачкоў і выйшаў у 1/8 фіналу з першага месца. „Севілья”, якая здолела набраць толькі пяць ачкоў, з трэцяга месца выходзіць у Лігу Еўропы. «Барусія» Д на выездзе падзяліла ачкі з «Капенгагенам» 1:1.

Засталася на другім месцы, набраўшы дзевяць ачкоў пасля шасці сустрэч, і выйшла ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў. „Капенгаген” з трыма ачкамі застаўся на чацвёртай пазіцыі турнірнай табліцы групы D і пакінуў еўракубкавыя спаборніцтвы.

„Рэал” разграміў „Селтык” 5:1 і заняў першае месца ў групе. У складзе «каралеўскага клуба» адзначылісы Лука Модрыч, Радрыга, Марка Асэнсіа, Вінісіус Жуніёр і Федэрыка Вальвердэ. Гол прэстыжу ў складзе «Селтыка» забіў Жаау Філіпэ.

Мадрыдцы занялі першае месца ў групе. Шатландскі клуб набраў два ачкі і вылецеў з еўракубкаў. У Лізе Еўропы працягне гуляць данецкі «Шахцёр», які не меў шанцаў у гульні супраць «Лейпцыга» 0:4, які у сваю чаргу выйшаў у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў.

„Шахцёр” перамог берасцейскае „Дынама” ў гульні чэмпіянату Беларусі

Салігорскі „Шахцёр” зрабіў яшчэ адзін крок да трэцяга запар золата чэмпіянату Беларусі. У Салігорску ў перанесеным матчы 15-га тура лідэры першынства ўпэўнена перайгралі берасцейскае „Дынама” з лікам 2:0. Пасля гэтай вікторыі „Шахцёр” замацаваўся на першай пазіцыі ў турнірнай табліцы. У першым паядынку яго галоўны канкурэнт „Энергетык-БДУ” разграміў на полі мінскага стадыёна „Трактар” сталічнае „Дынама” 4:1. Галявы дубль аформіў лідэр атак „Энергетыка-БДУ” Бабір Абдзіхолікаў, у актыве якога стала 25 забітых мячоў. Зусім хутка, 12 лістапада, гэтыя супернікі сустрэнуцца зноў у паядынку заключнага тура беларускага першынства.

Беларускае Радыё Рацыя