З фігурантаў справы Ціханоўскага хочуць спагнаць 22 мільёны беларускіх рублёў



Карная сістэма беларускага дыктатара вырашыла разжыцца сродкамі ў буйных памерах праз дабаўленне дадатковай сумы і так непамернага штрафу на групу Ціханоўскага.

Кажа давераная асоба Святланы Ціханоўскай, блогер Мікалай Маслоўскі:

Фігуранты справы Ціханоўскага павінны выплаціць 22 мільёны беларускіх рублёў. Гэта тыя грошы, якія павінны быць заплочаны карнікам за перапрацоўку ў паслявыбарны перыяд, гэта ў пераводзе на даляры – 8 мільёнаў 800 тысяч даляраў. Гэта Сяргей Ціханоўскі, Мікола Статкевіч, Ігар Лосік, Уладзімір Цыгановіч, Арцём Сакаў і Дзмітрый Папоў. Гэтыя беларусы павінны, як лічыць рэжым, 22 мільёны за тое, што сядзяць ужо некалькі год, што іх білі.

Паводле Мікалая Маслоўскага, фігурантам справы Ціханоўскага акрамя вялікіх тэрмінаў ад 14 да 18 гадоў прысуджана сплаціць дзяржаве агулам больш мільёна даляраў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Array