Аліна Коўшык: Гэта наша гістарычная спадчына, гэта наш культурніцкі код



Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінету па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык пракаментавала прызнанне воклічу „Жыве Беларусь” і водгук „Жыве” нацысцкім.


Тое, што вокліч «Жыве Беларусь!» прызналі нацысцкім, гэта толькі сведчыць, што дыктатура знішчае ўсё беларускае што ёсць. Бачу ў гэтым таксама і пэўную прыкмету, з непакоем за гэтым назіраю, памятаеце, з чаго пачыналася вайна ва Украіне, калі пра ўкраінцаў пачалі казаць, як пра фашыстаў. Тут таксама бачым такі першы крок, калі кажуць пра нешта беларускае як не проста экстрэмісцкае, а як нацысцкае. Мы скажам шчырае «не». Гэта наша гістарычная спадчына, гэта наш культурніцкі код.

Нагадаем, у спісе атрыбутыкі МУС Беларусі, якія ўлады краіны лічаць нацысцкімі, уключаныя вокліч „Жыве Беларусь” і водгук „Жыве”, якое аднак суправаджаецца „ўзняццем правай рукі з распрастанай далонню”.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя

Array