Святлана Ціханоўская накіруецца з візітам у Канаду



18-23 лiстапада Святлана Ціханоўская будзе знаходзіцца з візітам у Канадзе – пра гэта паведаміла прэс-служба яе Офіса.

Яна прыме ўдзел у Форуме па бяспецы ў Галіфаксе, дзе паўдзельнічае ў панэльнай дыскусіі па сучасных праблемах міжнародных адносін і правядзе сустрэчы з палітыкамі шэрагу краін. Адбудзецца таксама візіт у сталіцу Канады Атаву, падчас якога запланаваныя сустрэчы са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай, беларускай супольнасцю Канады, міністрам замежных спраў Мелані Джолі, прадстаўнікамі Сената і Палаты Абшчын, плануюцца выступы ў акадэмічных установах і абмеркаванні з дыпламатычным корпусам.

Візіт адбудзецца па запрашэнні міністэрства замежных спраў Канады.

Беларускае Радыё Рацыя

Array