Уладзімір Арлоў: У Беластоку адчуваеш сябе і ў Польшчы, і адначасова крыху і ў Беларусі



На беластоцкім гістарычным клубе Beer&History на гэты раз Уладзімір Арлоў прэзентаваў адразу дзве свае новыя кнігі – «Каханак яе вялікасці» і «Танцы над горадам». Гэта беластоцкія перавыданні ранейшых кніг, якія даўно разышліся і знайсці іх немагчыма.

Уладзімір Арлоў належыць да тых пісьменнікаў, якія вельмі актыўна сустракаюцца з чытачамі, бо адчуваюць у гэтым запатрабаванасць.

Мне заўсёды прыемна сустракацца з публікай, тым больш у Беластоку, дзе сябе адчуваеш і ў Польшчы і адначасова крыху і ў Беларусі. І для мяне заўсёды вельмі важна сустракацца з чытачамі, таму што гэта дае моцны энергетычны імпульс. Гэта вельмі важна, прынамсі для такога літаратара як я вельмі важная зваротная сувязь.

Наступная сустрэча з чытачамі ў Уладзіміра Арлова адбудзецца ў Лодзі. 25 лістапада пісьменніка будзе прымаць тамтэйшы Беларускі цэнтр, які знаходзіцца па адрасе вул. Józefa Sowińskiego 49B. Сустрэча пачнецца а 18-й гадзіне.

Беларускае Радыё Рацыя