Лаўрэатамі прэміі Гедройця 2022 сталі Сяргей Абламейка, Вольга Гапеева і Валерый Гапееў
І-е месца сёлетняй прэміі Гедройця атрымаў Сяргей Абламейка за кнігу ў жанры гістарычнага нон-фікшн „Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая”.

Кажа пераможца прэміі – пісьменнік, доктар гістарычных навук Сяргей Абламейка:
– Неверагодная прыгода гэтай кніжкі і майго лёсу. Я рэальна не чакаў. Я быў уражаны, калі даведаўся пра намінацыю таму, што ўсё ж кніжка не мастацкая, гэта кніжка гістарычная. Гэта кніжка пра найвялікшую мару майго жыцця. Я б вельмі хацеў калісьці ўбачыць адноўленую забудову Замкавай гары і Нізкага рынку.

Значэнне прэміі Гедройця для свабоднага развіцця абедзвюх краін падкрэсліў амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі:
– Чарговае ўручэнне прэміі Гедройця. Чалавек, які дасканала разумеў сутнасць польска-беларускіх адносін, ведаў, як у эміграцыі пабудаваць моцны падмурак творчай думкі супраць камунізму. Беларускія інтэлектуальныя, палітычныя колы паўстаюць перш за ўсё тут, у Польшчы, а таксама ў Літве, выконваюць важную ролю фармавання супольнасці, вызначэння кірункаў нацыянальнага адраджэння, стануць своеасаблівым „Ноевым каўчэгам”.
ІІ месца і ІІІ месца Прэміі Гедройця адпаведна занялі кнігі: „Самота, што жыла ў пакоі насупраць” Вольгі Гапеевай і дзіцячая проза „Жэнька, каралева мышак” Валерыя Гапеева.

Беларускае Радыё Рацыя