«Экадом»: У Беларусі засталося актыўнае ядро, гатовае вырашаць экалагічныя праблемы
Экалагічная арганізацыя «Экадом» сумесна з Прэс-клубам прадставілі ў межах анлайн-прэзентацыі вынікі сацыялагічнага даследавання.
Асноўны вынік апытання беларусаў агучыў сацыёлаг, прадстаўнік групы незалежных экспертаў Канстанцін Несцяровіч:
-У беларускім грамадстве, нягледзячы на ўвесь кантэкст, ёсць ядро людзей, і яно даволі вялікае, прыкладна кожны пяты сярод нашай аўдыторыі – гэта 10 – 20 % у цэлым сярод беларусаў – актыўных гараджан, для якіх экалагічная праблематыка вельмі цікавая. І канкрэтна, што людзей больш за ўсё цікавіць – гэта забруджванне і пераапрацоўка адкідаў. Праблема БелАЭС – тут вялізная неінфармаванасць людзей. То бок, 40% проста не ведаюць, што там адбываецца.
Паводле вынікаў даследавання, 82% беларусаў лічаць, што менавіта дзяржава мусіць вырашаць экалагічныя праблемы. 60% апытаных указваюць на тое, што дзяржава аддае занадта мала ўвагі вырашэнню экалагічных праблем. Самы бяспечны сродак для беларусаў у камунікацыі з дзяржавай – грамадскія слуханні. А вось увага СМІ да пытання бачыцца небяспечнай.
Беларускае Радыё Рацыя










