Сына Ларысы Шчыраковай забраў з прытулку ягоны тата
Сына былой гомельскай журналісткі Ларысы Шчыраковай забраў з прытулку ягоны тата. Былы муж Шчыраковай сабраў неабходныя дакументы і сёння змог забраць Святаслава, паведамляе @radiosvaboda.
-

Фота: baj.by
Хлопчык трапіў у прытулак 6 снежня, пасля арышту маці.
Тата Святаслава апошнія гады жыў у Навасібірску. Ён прыляцеў, каб забраць сына, бо іншым сваякам яго не аддавалі. Пакуль сын і тата будуць жыць у Гомелі.
На Ларысу Шчыракову завялі справу за «дыскрэдытацыю Беларусі», ёй пагражае да 4 гадоў зняволення.