Ратавальнікі нагадваюць, як правільна карыстацца піратэхнікай



У Беларусі з’явіліся першыя ахвяры сёлетніх навагодне-калядных святаў. Першае здарэнне адбылося на Раство, 25-га снежня, у Мастах.

Піратэхнічны выраб выбухнуў у руках 67-гадовага грамадзяніна, і ў выніку мужчыне зламала некалькі пальцаў. Другі выпадак адбыўся ў Менску, тут з-за няправільнага запуску салюту апёкі рук атрымаў 16-цігадовы падлетак.

Як адзначае ратавальнік Ігар Кавалёў, перадусім трэба ўсё выконваць па інструкцыі да вырабаў:

Новы год у нас заўжды адзначаецца з выкарыстаннем феерверкаў, а гэта на самой справе дастаткова небяспечная забава. Неабходна выконваць элементарныя правілы бяспекі. Перад тым, як карыстацца піратэхнікай, абавязкова прачытайце інструкцыю, якая абавязкова прысутнічае ў любога піратэхнічнага вырабу. Дадаткова да гэтага магу сказаць, што для бяспекі неабходна піратэхніку выкарыстоўваць не бліжэй 50 метраў ад будынкаў і якой маёмасці, дрэваў, машын, якія могуць перашкодзіць нармальнай працы гэтых салютаў.

Таксама суразмоўца дадае, што самае галоўнае – ні ў якім разе не выкарыстоўваць піратэхнічныя вырабы ў закрытых памяшканнях, што, на жаль, бывае і можа прывесці да вялікага пажару.

Беларускае Радыё Рацыя