Віншуем нашых слухачоў і чытачоў з Новым 2023 годам!



Зычым вам заўсёды быць на баку праўды і справядлівасці, цікавых адкрыццяў, дасягненняў і здабыткаў у Новым 2023 годзе!

Вольнасці, міру і спакою нашай Бацькаўшчыне! Няхай міне цемра і святло прыйдзе ў дамы жыхароў Беларусі!

Прыемных сяброўскіх сустрэч, радасных сямейных падзеяў, творчых і культурных набыткаў!

Духовай моцы і спакою, матэрыяльнага дабрабыту, суладдзя і гармоніі з прыродай і Сусветам!

Адкрытых межаў і сэрцаў! Здароўя і аптымізму! Здзяйснення мараў і паспяховай рэалізацыі планаў у Новым годзе!

Заставайцеся на нашых хвалях! А мы заўсёды будзем з вамі!

Беларускае Радыё Рацыя