Лукашэнка падпісаў указ аб новых правілах прыёму ў ВНУ
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 2, ім зацвярджаецца новая рэдакцыя правілаў прыёму ва ўніверсітэты.

Так, без уступных выпрабаванняў прадугледжваецца залічэнне пераможцаў рознага ўзроўню алімпіяд і выпускнікоў ліцэяў пры ўніверсітэтах пры паступленні ў гэтыя ўніверсітэты.
Таксама па-за конкурсам будуць залічвацца дзеці сілавікоў, а менавіта дзеці вайскоўцаў, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія сталі інвалідамі пры выкананні службовых абавязкаў, выхаванцы вайскова-патрыятычных клубаў пры паступленні ва ўніверсітэты Мінабароны, МУС, Дзяржаўнага памежнага камітэта і на вайсковыя факультэты.
Пры падачы дакументаў для паступлення абітурыент павінен мець характарыстыку са школы (каледжу).